У Беларусі хакераў могуць пачаць судзіць з 14 гадоў

У Беларусі прапануюць пачаць судзіць за крадзяжы, якія здзяйсняюцца з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі з 14 гадоў. Такая прапанова ўтрымліваецца ў законапраекце аб унясенні дадаткаў і зменаў у шэраг кодэксаў (у тым ліку і ў Крымінальны кодэкс), якія прыняла ў першым чытанні Палата прадстаўнікоў.

Пра гэта сёння паведаміў дэпутатам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

Сукала: "Я б вылучыў пашырэнне пераліку супрацьпраўных дзеянняў, за здзяйсненне якіх да прыцягнення да крымінальнай адказнасці падлягаюць асобы ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў".

Сярод іх — ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Па словах Сукалы, злачынствы з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі на сённяшні дзень вельмі распаўсюдзіліся сярод непаўналетніх. І не ўсіх хакераў з-за іх узросту можна пакараць.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі