У Беларусі хочуць увесці адказнасць за "фальсіфікацыю гісторыі" вайны
З такой прапановай выступіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.
На базе музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў гарадскі семінар для намеснікаў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў па ідэалагічнай працы. На ім выступіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама і першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка.
Па яго словах, якія перадае агенцтва "Мінск-навіны", магчыма, з'явілася неабходнасць на заканадаўчым узроўні замацаваць пэўную адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Чыноўнік лічыць, што нельга дапусціць, каб гістарычныя факты перакручвалі, надавалі ім зусім іншую афарбоўка, чужую большасці беларусаў.
Ён паведаміў, што ў Мінску нядаўна стварылі Мінскае гарадское грамадскае аб'яднанне абаронцаў памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.
У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікаў семінара запрасілі на экскурсію па музеі.
Фота — minsknews.by