У Беларусі існуюць складанасці з аплатай пластыкавымі карткамі

У Беларусі існуюць складанасці з аплатай пластыкавымі карткамі

11 лістапада ў Беларусі назіраюцца праблемы з аплатай пластыкавай карткай. Пра гэта паведамляюць слухачы Еўрарадыё.

“Сапраўды пэўныя праблемы існуюць, — кажуць у “БелСвісБанку”. — Але яны звязаныя не з нашым банкам і не з якім іншым, а з Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам. Іх спецыялісты цяпер займаюцца гэтай праблемай, але плацяжы пакуль не праходзяць. Вы калі ласка чакайце і спрабуйце аплаціць крыху пазней”.

А вось у Банкаўскім працэсінгавым цэнтры абвяргаюць сваю датычнасць да тэхнічнага збою. Хоць ад існавання праблемы не адмаўляюцца, проста ўзнікла яна ў міжнароднай плацёжнай сістэме VISA. Таму і тэрміны вырашэння пытання з аплатай праз картку не называюцца.

У Беларусі існуюць складанасці з аплатай пластыкавымі карткамі

Тым часам у сераду а 11-й гадзіне пачаліся буйныя скідкі на адным з сайтаў, які прадае рэчы з Кітаю. Але ахвочыя здолелі закупацца таннымі таварамі літаральна хвілін 15, пасля чаго пачаліся збоі. Інтэрнэт-карыстальнікі на форумах ставяць пад падазрэнне такое супадзенне і больш верагоднай прычынай непаладак называюць буйны адток валюты з краіны.

Галоўны здымак з архіву. Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі