У Беларусі кошты на ўсе віды паліва выраслі на 200 рублёў (табліца)
Аўтамабільнае паліва падаражэла з 5 снежня.
Як распавялі Еўрарадыё на мінскіх запраўках, згодна з распараджэннем Белнафтахіма, бензін АІ-92 цяпер каштуе 8600, АІ-95 — 9300, дызпаліва (ДП-К4) — 9400 рублёў. Кошт на еўрадызель вырас да 9600 рублёў, а зімовае дызпаліва “Арктыка” падаражала на 300 рублёў — да 10900.
Гэта ўжо чацвёртае падаражанне паліва цягам года. Апошні раз кошты выраслі 17 верасня. Тады бензін і салярка сталі даражэйшыя ў сярэднім на 7-8%.
Як павышаліся кошты на паліва ў 2012-2013 гадах:
05.12.2013 |
17.09.2013 |
03.09.2013 |
16.01.2013 |
03.10.2012 |
08.06.2012 |
11.04.2012 |
|
АІ-92 |
8600 |
8400 |
7800 |
7400 |
6950 |
6650 |
6300 |
АІ-95 |
9300 |
9100 |
8300 |
7800 |
7500 |
7150 |
6800 |
Дызпаліва |
9400 |
9200 |
8500 |
8000 |
7650 |
7300 |
6950 |