У Беларусі мабілізаваным расіянам выдалі састарэлую зброю — Генштаб Украіны

Каскі ўзору часоў Другой сусветнай вайны / https://www.facebook.com/CinCAFU/
Каскі ўзору часоў Другой сусветнай вайны / https://www.facebook.com/CinCAFU/

У чарговай аператыўнай зводцы Генштаб Украіны згадвае і Беларусь. Адзначаецца, што РБ "і далей падтрымлівае ўзброеную агрэсію РФ супраць Украіны, прымае і размяшчае расійскіх вайскоўцаў, прадастаўляе палігоны для падрыхтоўкі". Далей паведамляецца пра кепскае забеспячэнне мабілізаваных расіян.

"Расійскім падраздзяленням, якія праходзяць падрыхтоўку ў раёне горада Баранавічы Брэсцкай вобласці, выдадзеная састарэлая зброя і маёмасць — металічныя шлемы ўзору Другой сусветнай вайны і сродкі абароны перыяду 60-70 гадоў мінулага стагоддзя, — паведамляе ўкраінскі Генштаб. — Акрамя таго, значная частка стралковай зброі, а менавіта аўтаматаў АК-74, у непрацоўным стане з-за дрэнных умоў захоўвання".

Нядаўна Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што сярод расійскіх вайскоўцаў у Беларусі, а гэта пераважна нядаўна мабілізаваныя, адбыўся усплёск захворванняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі