У Беларусі мігранты з Сірыі атрымліваюць аднаразовую дапамогу да 1,5 мільёнаў

У Беларусі мігранты з Сірыі атрымліваюць аднаразовую дапамогу да 1,5 мільёнаў

Упраўленне вярхоўнага камісара па справах бежанцаў (УВКБ) ААН прапануе Беларусі ўзяць сабе пэўную колькасць сірыйскіх уцекачоў, што знаходзяцца цяпер у Еўропе, каб “раздзяліць цяжар адказнасці за вымушаных мігрантаў”.

“Магчыма, для вашай краіны будзе распрацаваная новая праграма. Гэта можа быць прыём 50, а можа, 100 чалавек з ліку бежанцаў з Сірыі”, — кажа прадстаўнік арганізацыі Жан-Іў Бушардзі belapan.by.

Пры падтрымцы УВКБ ААН у Гомель пераехала тры сям’і з Сірыі.

У Беларусі мігранты з Сірыі атрымліваюць аднаразовую дапамогу да 1,5 мільёнаў
Фота: Milos Bicanski/Getty Images

Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун распавядае Еўрарадыё, што ўсяго ў 2015 годзе было пададзена 102 хадайніцтвы на атрыманне статуса дадатковай абароны ці бежанца ад грамадзян з Сірыі, 13 — з Емена, 1089 — з Украіны. Некалькі чалавек падавалі з Ірака і Лівіі.

Тры сірыйскія сям’і, якія пераехалі жыць у Гомель, пераехалі па мэтавай праграме. “Мы адбіралі канкрэтныя са шматлікіх кейсаў. Выбралі тых, хто нам пасуе больш за ўсё”.

Астатнія сірыйцы не прыехалі да нас з Еўропы, а ўжо знаходзіліся ў краіне на працы ці навучанні. У гэтых месцах яны і засталіся пасля атрымання статуса “дадатковай абароны”.

“Студэнты з Сірыі навучаюцца ў Медыцынскім універсітэце. Раптам нешта з бацькам здарылася — за навучанне плаціць не можа. Студэнта з універсітэта адлічваюць. Каб не ехаць дадому, бо там ідуць баявыя дзеянні, ён падае хадайніцтва на статус. Часам такія асобы застаюцца жыць на здымнай кватэры, якую мы аплачваем часткова, і чакае адпаведнага рашэння”, — кажа Аляксей Бягун.

У Беларусі мігранты з Сірыі атрымліваюць аднаразовую дапамогу да 1,5 мільёнаў
Фота: Reuters/Scanpix

Такім людзям, звычайна плацяць разавую дапамогу на інтэграцыю і ўладкаванне, яна не надта вялікая — да 7 базавых (1,47 млн рублёў). Ну і грошы “за паднайманне жылля” — дапамога па найманні кватэры.

Людзі, якія жывуць у пунктах часовага размяшчэння (у Беларусі такіх цэнтраў тры), за жыллё не плацяць, самі набываюць сабе ежу, самі гатуюць (там ёсць кухні). Яны толькі атрымліваюць адрасную сацыяльную дапамогу ад УВКБ ААН. Усе гэтыя людзі ў нашай краіне не лічацца бежанцамі. Яны — “асобы, якія атрымалі дадатковую абарону тэрмінам на адзін год”. Кожны год гэтае рашэнне пераглядаецца. Калі сітуацыя ў праблемнай краіне нармалізуецца і больш не будзе ніякіх пагрозаў, такая дадатковая дапамога перастане налічвацца.

Тым часам паводле квотаў, якія былі размеркаваныя Еўрасаюзам, сярод нашых суседзяў Літва мусіць прыняць каля 1000 уцекачоў, Латвія — каля 500, Эстонія — 550.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі