У Беларусі могуць увесці тэставанне для педагогаў на схільнасць да педафіліі

Андрэй Швед

Андрэй Швед / t.me/prokuraturabelarus/

У Беларусі могуць увесці псіхалагічнае тэставанне педагогаў "на прадмет выяўлення схільнасці да здзяйснення палавых злачынстваў у дачыненні да дзяцей". Пра гэта ў пятніцу расказаў генеральны пракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, ўвядзенне такога тэставання "мяркуецца". Іншых дэталяў новаўвядзення ён не паведаміў.

Швед нагадаў, што Генпракуратура раней ініцыявала законапраекты аб устанаўленні адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду гомасексуалізму, змены полу, педафіліі, адмовы ад нараджэння дзяцей, захоўванне парнаграфічных матэрыялаў з выявай малалетняга. І ўрад ужо завяршае працу над гэтымі дакументамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі