У Беларусі можна размясціць яшчэ 24 расійскія самалёты, лічыць Лукашэнка
Пра гэта ён заявіў у нядзелю ў Мінску пасля галасавання на выбарчым участку.
"У нас востра гэтае пытанне не стаіць, але калі расіяне гатовыя нам прадаставіць яшчэ 24 самалёты, я буду толькі рады", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Нагадаем, нядаўна ў Беларусі была павялічаная колькасць расійскай авіяцыі. 13 сакавіка на аэрадром у Бабруйск прыляцелі 6 расійскіх знішчальнікў "Су-27". Зроблена гэта было з-за сітуацыі ва Украіне і павелічэння прысутнасці авіяцыі NATO каля заходніх межаў Беларусі.
Лукашэнка: Дэ-факта Крым стаў часткай Расіі, што будзе дэ-юрэ — гэта пасля
Фота — ria.ru