У Беларусі на пачатак тыдня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру
Наступствы моцнага ветру ў Беларусі / БЕЛТА
У Беларусі на 17 і 18 студзеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Мінску 17 студзеня прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 20 м/с. У аўторак у сталіцы захаваецца ўзмацненне ветру з парывамі да 24 м/с. У асобных раёнах Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 27 м/с.
Акрамя таго, у панядзелак у многіх кутках краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.