У Беларусі на праходжанне альтэрнатыўнай службы падалі заявы 55 чалавек
У Беларусі за перыяд асенняга прызыву на праходжанне альтэрнатыўнай службы падалі заявы 55 чалавек. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. Паводле яго слоў, усе заявы разгледжаныя, хлопцаў размеркавалі ў дамы-інтэрнаты, бальніцы, на прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Лабовіч адзначыў, што калі распрацоўваўся закон аб альтэрнатыўнай службе, меркавалася, што кожны год будзе каля 80 чалавек жадаючых яе праходзіць. Як вядома, закон пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня 2016 года. "Альтэрнатыўшчыкаў" па сваім статусе прыраўнялі да салдат тэрміновай службы. Тэрмін альтэрнатыўнай службы ў нашай краіне складае 3 гады (для асобаў з вышэйшай адукацыяй — 2 гады).