У Беларусі намалацілі болей за 8 мільёнаў тон збожжа
Самыя высокія паказнікі ў Гродзенскай вобласці.
У Беларусі намалочана болей за 8 мільёнаў тон збожжа, паведамляе БЕЛТА са спаслыкай на аператыўныя дадзеныя Міністэрства сельскай гаспадаркі. Ураджайнасць склала 39 цэнтнераў з гектара, што на 0,4 ц/га меней, чым летась.
Самы высокі на сёння паказнік у Гродзенскай вобласці — 51,7 ц/га. Праўда, у асобных гаспадарках ёсць і рэкорды, калі ўраджайнасць перавышае 100 цэнтнераў з гектара.
Аграрыі Мінскай вобласці ўжо сабралі 2 мільёны 32,1 тысячы тон, каля 1,6 мільёна тон збожжа сабрана ў Гродзенскай вобласці, амаль 1,4 мільёна — у Брэсцкай вобласці. Па мільёну тон атрымалі ў Магілёўскай і ў Віцебскай вобласці. У Гомельскай вобласці сабрана 964 тысячы тон.
Зерне і зернебабовыя сабралі з 94,3% плошчаў.
Фота з архіву