У Беларусі па амністыі вызвалілі 1194 зняволеных

У Беларусі па амністыі выйшлі на волю 1194 зняволеных. Сярод іх 25 непаўнагадовых. Для 1219 чалавек было прынятае рашэнне аб скарачэнні тэрміна пакарання на адзін год. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МУС Беларусі.

У прымяненні закона аб амністыі было адмоўлена 2476 зняволеным. Прычыны — наяўнасць пазоваў, злосныя парушэнні парадку адбыцця пакарання.

Дарэчы, у выніку выканання закона аб амністыі асуджанымі кампенсаваныя страты на суму 2,1 млрд рублёў.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" у траўні. Паводле дадзеных Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, пад амністыю патрапляюць 7967 чалавек.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі