У Беларусі пачалі абменьваць кітайскія юані

Наяўныя кітайскія юані пачалі абменьваць у Беларусі. Першым беларускім банкам, які пачаў працу з кітайскай валютай, стаў Мінскі транзітны банк.

 Яго прадстаўнікі тлумачаць гэтае рашэнне тым, што ў бліжэйшы час можна чакаць далейшага павелічэння колькасці паездак бізнэсменаў і турыстаў з Беларусі ў Кітай і наадварот.

Таксама ён вырашыў абменьваць і новую турэцкую ліру. З новымі валютамі банк здзяйсняе аперацыі куплі-продажу за беларускія рублі і канверсіі за долары ЗША.

Нагадаем, што ў сувязі з пашырэннем беларуска-кітайскіх эканамічных адносінаў, у верасні 2007-га Нацбанк нашай краіны ўключыў актывы ў кітайскіх юанях у склад золатавалютных рэзерваў Беларусі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі