У Беларусі пачалі часцей выяўляць падробленыя купюры

Долары

Долары / pixabay.com

За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі выявілі 186 падробленых грашовых знакаў (184 банкноты і дзве манеты). Гэта на 27,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га. Тады выявілі 146 падробак, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка краіны.

Сярод падробак часцей за ўсё трапляюцца долары, іх за гэтыя тры месяцы выявілі 157 адзінак (летась — 121). Фальшывых расійскіх рублёў выявілі 16 банкнот (летась было 6), беларускіх рублёў — усяго 3 (2). Радзей пачалі трапляцца падробленыя еўра: 10 сёлета супраць 17 летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі