У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэт
У Беларусі з 10 лістапада падаражэлі некаторыя віды цыгарэт. Маецца на ўвазе прадукцыя Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Як інфармуе Sputnik са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах, на 10 капеек — з 1,75 рубля да 1,85 рубля — выраслі максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты Rothmans Blue, Rothmans Azure, Rothmans Blue+ і Rothmans Azure+.
Папярэдні раз падаражанне некаторых відаў цыгарэт "Нёмана", а таксама "Тытунь-Інвеста" адбылося 1 лістапада. Яно склала ад 1 да 10 капеек.