У Беларусі падлічылі мядзведзяў

Мядзведзяў становіцца больш, і яны вандруюць у пошуку харчавання, месца для жыцця

Мядзведзяў становіцца больш, і яны вандруюць у пошуку харчавання, месца для жыцця / pixabay.com

У Беларусі падлічылі мядзведзяў. Іх налічваецца каля 700. А яшчэ каля дзесяці гадоў таму было не больш за 120. У Мінлесгасе кажуць, што раней мядзведзі жылі пераважна ў лясах на поўначы нашай краіны. Цяпер жа яны заходзяць і ў паўднёвыя рэгіёны. З часоў Другой сусветнай вайны выпадкаў нападаў мядзведзя на чалавека ў Беларусі не рэгістравалася. Адзін інцыдэнт адбыўся некалькі таму гадоў, але там чалавек сам справакаваў жывёлу, піша sb.by.

У апошнія гады мядзведзі ў Беларусі пачалі выходзіць да дарог і населеных пунктаў. Навукоўцы кажуць, што плошча лясоў скарачаецца (праз высечку і пажары), а мядзведзяў становіцца больш. І яны вандруюць у пошуку харчавання, месца для жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі