У Беларусі пахаладанне: уначы ў Віцебскай вобласці будзе да -19

Маразы ў студзені / pixabay.com
Маразы ў студзені / pixabay.com

У Беларусь прыходзіць пахаладанне. На працягу сутак тэмпература паветра будзе ад -2 градусаў на Брэстчыне да -16 на поўначы (у Мінску — 10-12 марозу), а ўначы месцамі ў Віцебскай вобласці — да -19. Сіноптыкі папярэджваюць, што амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў сталіцы) на дарогах чакаецца галалёдзіца.

У дзённыя гадзіны без ападкаў, а ў начныя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі — снег, а на поўдні — дождж, пераходзячы ў мокры снег.

У Беларусі пахаладанне: уначы ў Віцебскай вобласці будзе да -19
vk.com/belgidromet
У Беларусі пахаладанне: уначы ў Віцебскай вобласці будзе да -19

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі