У Беларусі палове зняволеных адмовілі ў амністыі

У Беларусі палове зняволеных адмовілі ў амністыі

У Беларусі палове зняволеных адмовілі ў амністыі. Агулам пад яе трапляе 7675 чалавек, разгледжаныя справы 7178 зняволеных, адмовілі 3654 чалавекам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі.

Адзначаецца, што вынесеныя пастановы аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання 1668 асуджаных. З іх 66 — непаўнагадовыя. Было прынятае рашэнне пра скарачэнне тэрміну пакарання на адзін год у адносінах 1856 чалавек. Асноўныя прычыны адмоваў — наяўнасць пазоваў, злосныя парушэнні парадку адбыцця пакарання.

Падчас адміністыі, прысвечанай 70-м угодкам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, зняволеныя кампенсавалі страты на суму 6,2 млрд рублёў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі