У Беларусі папоўнілі спіс экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў

У Беларусі папоўнілі спіс экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў

У Рэспубліканскі спіс экстрэміскіх матэрыялаў унесеныя новыя тэлеграм-каналы. Спіс апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі.

Згодна з рашэнем суда Партызанскага раёна Мінска ад 23 лістапада 2020 года, экстрэмісцкімі прызнаныя тры ТГ-каналы, прычым адзін з іх быў прызнаны экстрэмісцкім і раней. Азнаёміцца з экстрэмісцкім спісам можна па спасылцы.

Раней стваральніка і былога галоўнага рэдактара гэтага ТГ-канала Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ўключылі ў спіс тэрарыстаў. На іх пачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках. Генпракуратура Беларусі звярнулася ў Польшчу для іх выдачы. 

Дарэчы, па словах старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча, у Беларусі пачата больш за 2300 спраў "экстрэмісцкай накіраванасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі