У Беларусі пашырылі пералік сацыяльна значных тавараў з рэгулюемымі цэнамі
У Беларусі пашырылі пералік сацыяльна значных тавараў з рэгулюемымі цэнамі. Адпаведную пастанову (№ 205 ад 4 красавіка 2020-га) прыняў урад. У пералік дадаткова ўнеслі мясныя і рыбныя кансервы, сухое малако, каву, пітную ваду ў ёмістасцях, мыла туалетнае і гаспадарчае цвёрдае, туалетную паперу, запалкі, жаночыя гігіенічныя пракладкі, падгузнікі, медыцынскія маскі, прызначаныя для індывідуальнага выкарыстання, дэзінфікуючыя сродкі (у тым ліку гелі, спрэі).
Пастанова пачынае дзейнічаць пасля яе афіцыйнага апублікавання. Урад прыняў яе падчас пандэміі COVID-19.
government.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.