У Беларусі пастаўлены новы антырэкорд па COVID-19

Беларускія дактары ў палаце / t.me/minzdrav belarus​
Беларускія дактары ў палаце / t.me/minzdrav belarus​

За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 2073 новыя выпадкі каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У чацвер, 14 верасня, было зафіксавана 2052 выпадкі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 567 938 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Ачунялі 541 155 беларусаў, памерлі 4 369 грамадзян з пацверджаным дыягназам COVID-19.

У лабараторыях краіны праведзена 9 034 147 тэстаў для вызначэння інфекцыі, за апошнія суткі спецыялісты выканалі 44 264 тэсты.

У Беларусі працягваецца масавая вакцынацыя насельніцтва. Па стане на 15 кастрычніка больш за 2,5 мільёнаў беларусаў атрымалі першую дозу прэпарата ад COVID-19, з іх звыш 1,8 мільёна прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі