У Беларусі патаннее аўтамабільнае паліва

Аўтамабілі ў цэнтры Мінска / З архіву Еўрарадыё

Аўтамабілі ў цэнтры Мінска / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі патаннее на 1 капейку аўтамабільнае паліва. Цэны зменяцца з 7 сакавіка, паведамляе "Белнафтахім". Папярэдні раз цэны на паліва змяняліся ў нашай краіне ў чэрвені 2022 года, калі яно падаражэла на традыцыйныя 2 капейкі (падаражанне было 18-м за год).

Ад аўторка цэны за літр аўтамабільнага паліва будуць наступныя:

АІ-92 — 2,35рубля;

АІ-95 — 2,45 рубля;

АІ-98 – 2,67 рубля;

дызельнае паліва — 2,45 рубля.

Прычыны змены коштаў на аўтамабільнае паліва "Белнафтахім" ніяк не патлумачыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі