У Беларусі павысілі ўзрост для ўдзелу ў азартных гульнях

У Беларусі павысілі ўзрост для ўдзелу ў азартных гульнях

У Беларусі павысілі ўзрост для ўдзелу ў азартных гульнях, а таксама з 1 красавіка легалізавалі онлайн-казіно. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы "Аб удасканаленні прававога рэгулявання гульнявога бізнесу", інфармуе БЕЛТА.

Дакумент прадугледжвае гарантыйны дэпазіт онлайн-казіно на спецыяльным рахунку. — гарантыю выплаты выйгрышаў у выпадку праблем у арганізатара. Падаткавікі і Маніторынгавы цэнтр па гульнявым бізнесе будуць мець дыстанцыйны доступ да онлайн-казіно. Прадугледжана, што з 1 жніўня такія ўстановы мусяць падключыцца да спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, якая кантралюе абароты грашовых сродкаў.

Наведванне гульнявых устаноў дапускаецца з 21 года, а не з 18 гадоў, як было дагэтуль. Наведвальнікаў казіно, атрымальнікаў выйгрышаў будуць абавязкова фіксаваць на відэа. Казіно не зможа даваць грошы наведвальнікам для гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі