Беларус выйграў у покер больш за 7 млн долараў

Мікіта Бадзякоўскі 

Мікіта Бадзякоўскі  / worldpokertour.com

Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў у покер 7,1 млн долараў. Ён стаў пераможцам турніра World Poker Tour у Лас-Вегасе. 

Ураджэнец Мазыра Мікіта Бадзякоўскі з'яўляецца адным з самых паспяховых пакерыстаў у свеце. На яго рахунку амаль 43 мільёны долараў выйгрышаў. Летам мінулага года на турніры ў Барселоне Бадзякоўскі выйграў у покер больш за два мільёны долараў. На ўзнагароджанне ён выйшаў са сцягам Украіны.

Жыццё беларуса магло быць і іншым. Ён калісьці займаўся шахматамі. Але з 16 гадоў пераключыўся на картачную гульню і цяпер знаходзіцца ў топ-10 найлепшых гульцоў.

Беларус выйграў у покер больш за 7 млн долараў
twitter.com/WPT

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі