Сілавікі разграмілі папулярнае ў расіян казіно

Рулетка, ілюстрацыйне фота

Рулетка, ілюстрацыйне фота / pixabay.com

На мінулым тыдні сілавікі разграмілі казіно М1 у Дубровенскім раёне, піша "Наша Ніва". Установа размяшчаецца за 500 метраў ад уезду ў Беларусь з Расіі, таму карыстаецца вялікай папулярнасцю ў расіян. 

Паводле аповедаў сведкаў, да казіно прыехалі некалькі машын спецназу. Было затрыманае начальства, а таксама супрацоўнікі казіно — агулам некалькі дзясяткаў чалавек. Наведвальнікаў з Расіі адпусцілі.

Дарэчы, на мінулым тыдні паведамлялася пра падобны пагром у казіно "Опера" ў мінскім гатэлі "Пекін". Паводле звестак "НН", гэтыя справы звязаныя: і там, і там, супрацоўнікаў абвінавачваюць ва ўтойванні часткі выручкі.

Выданне піша, што з'яўляюцца звесткі пра ператрусы і арышты ў іншых арганізацыях, якія займаюцца азартнымі гульнямі. Агульная колькасць часова затрыманых можа дасягаць ста чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі