У Беларусі перагледзелі бюджэт пражытачнага мінімуму
Беларускія рублі
З 1 лютага бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у Беларусі складзе 406,74 рублі, гэта сярэдні паказчык. І гэта больш на 38,95 рубля, чым зараз.
Новы памер БПМ зацверджаны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Свой бюджэт пражытачнага мінімуму вылічваецца для розных груп насельніцтва. З 1 лютага ён складзе:
- для працаздольнага насельніцтва - 434,6 рубля (29,33 рубля),
- для пенсіянераў - 298,43 рубля (25,17 рубля),
- для дзяцей да 3 гадоў - 260,39 рубля (23,05 рубля),
- для дзяцей ад 3 да 6 гадоў - 349,09 рубля (23,98 рубля),
- для дзяцей ад 6 да 18 гадоў - 406,03 рубля (12,69 рубля).
Нагадаем, ад бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць аднаразовыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці, мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і шэраг іншых выплат. Усе яны з павышэннем БПМ таксама вырастуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.