У Беларусі перагледзелі памер сямейнага капіталу
Памер сямейнага капіталу павялічыўся
У Беларусі перагледзелі памер сямейнага капіталу. З 1 студзеня 2024-га яго памер складае 31480 рублёў. У параўнанні з мінулым годам ён павялічыўся на 5,1% або на 1530 рублёў. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года, паведамляе Мінпрацы.
Прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, дзеючым на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей. Такім чынам пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2023-га сямейны капітал прызначаецца ў памеры 29950 рублёў.
У сераду стала вядома, што ў Дзятлаве на Гродзеншчыне са шматдзетнай маці спагналі больш за 10 тысяч долараў сямейнага капіталу. Пракуратура заявіла, што яна выкарыстала грошы не па прызначэнні — сродкі не пайшлі наўпрост на набыццё кватэры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.