У Беларусі плануюць караць 8 гадамі зняволення за пагрозы экс-прэзідэнту

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / kommersant.ru

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі апублікаваныя прапановы ў Крымінальны кодэкс. Сярод новаўвядзенняў — артыкул 375-3 "Несанкцыянаванае распаўсюджванне інфармацыі аб размяшчэнні або перамяшчэнні падраздзяленняў, узбраення, вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў". Ён будзе дзейнічаць "падчас правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, дзеянняў надзвычайнага альбо ваеннага становішча" (калі сілавікі не знойдуць прыкмет "дзяржаўнай здрады, шпіянажу ці разгалошвання дзяржаўнай таямніцы"). Прадугледжаны штраф, або арышт, або "хімія" на тэрмін да 3 гадоў, або калонія на той жа тэрмін. Калі дзеянне было здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове (або з карыслівых меркаванняў ці пацягнула цяжкія наступствы), то адказнасць павялічваецца — да 6 гадоў калоніі.

Яшчэ адно новаўвядзенне — артыкул 366-1 Крымінальнага кодэксу "Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў". За гвалт ці пагрозы на яго адрас і на адрас яго блізкіх прапануецца прысуджаць ад 3 да 5 гадоў "хіміі" альбо ад 3 да 8 гадоў калоніі. Прапануецца таксама дапоўніць артыкулы 367 ("паклёп на прэзідэнта") і 368 ("абраза прэзідэнта").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі