У Беларусі плануюць увесці бацькоўскі адпачынак пры нараджэнні дзіцяці

У Беларусі плануюць увесці бацькоўскі адпачынак пры нараджэнні дзіцяці

У Беларусі плануюць увесці бацькоўскі адпачынак пры нараджэнні дзіцяці. Адпаведныя змены мусяць з’явіцца ў Працоўным кодэксе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. Паводле яго слоў, “гэта будзе добрая падтрымка для маці і палёгка для яе сямейнай нагрузкі пасля нараджэння дзіцяці”, інфармуе БЕЛТА.

Таксама Румак паведаміў, што плануецца развіваць гнуткія формы занятасці (у тым ліку і дыстанцыйнай працы) для людзей з сямейнымі абавязкамі. Мяркуецца, што магчымасцю дыстанцыйнай працы могуць скарыстацца “многія маці, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі