У Беларусі пройдзе яшчэ адзін чэмпіянат свету
Па футзале. Адпаведнае пагадненне было падпісана напярэдадні ў Мінску ў гарадской ратушы.
Матчы турніру адбудуцца не толькі ў сталіцы, але і ў Брэсце, а магчыма — у Барысаве і Маладзечне. Прадстаўнікоў міжнароднай федэрацыі задаволілі ўмовы для правядзення чэмпіянату, якія можа прапанаваць наша краіна, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".