У Беларусі расце колькасць беспрацоўнай моладзі

Нават па афіцыйных лічбах

Нават па афіцыйных лічбах / pixabay.com

У Беларусі расце колькасць беспрацоўнай моладзі, нават па афіцыйных лічбах, якія праз хітрую сістэму статыстыкі вельмі нізкія. Белстат паведамляе пра 3,5% беспрацоўя ў Беларусі па выніках апошняга кварталу 2023-га.

А вось сярод моладзі 18-29 гадоў гэтая лічба складае ўжо 7,2%. Напачатку 2023-га паказчык складаў 6,9%. Цяпер ён на максімальным з першых месяцаў 2022-га ўзроўні. Мінімум быў у другім квартале мінулага: 5,8%.

Сярод моладзі афіцыйных беспрацоўных больш, чым у іншых узроставых групах. Гэта негатыўны трэнд, які працягваецца ў Беларусі ўжо шмат гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі