У Беларусі расце захворванне на ВРВІ і кішачныя вірусы
Беларусы ўсё часцей хварэюць
Пра гэта ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала паведаміла намесніца галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.
Паводле яе слоў, каб не хварэць неабходна выконваць простыя меры прафілактыкі і вакцынавацца.
"Меры прафілактыкі дастаткова банальныя. Гэта, па-першае, захаванне правілаў асабістай гігіены — як мага часцей мыць рукі, або, калі такой магчымасці няма, выкарыстоўваць антысептычныя сродкі. У асенне-зімовы перыяд мэтазгодна абмежаваць кантакты з людзьмі, у якіх адзначаюцца бачныя прыкметы рэспіраторнай інфекцыі", — сказала Дашкевіч.
Яшчэ адзін спосаб прафілактыкі - вакцынацыя. Напрыклад, ад грыпу і COVID-19.
Намеснік галоўнага ўрача 10-й паліклінікі Мінска Таццяна Швакова адзначыла, што сёння доля антыпрышчэпнікаў зменшылася, таму што людзі ўжо атрымалі практычны вопыт перанясення цяжкіх захворванняў за пандэмійны перыяд. З пачатку восені ва ўстанове на платнай аснове прышчапілі больш за 200 чалавек, і колькасць ахвочых зрабіць прышчэпку расце, дадала ўрач.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.