У Беларусі скарачаюцца выдаткі на аднаўленне чарнобыльскіх раёнаў

У Беларусі скарачаюцца выдаткі на аднаўленне чарнобыльскіх раёнаў

У Беларусі скарачаюцца выдаткі на аднаўленне чарнобыльскіх раёнаў. У параўнанні з мінулым годам фінасаванне зменшанае на 100 млрд рублёў, інфармуе sputnik.by. Гэта вынікае з нядаўняй пастановы Саўміна. Паводле гэтага дакумента з рэспубліканскага бюджэту на аднаўленне і развіццё раёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, будзе выдзелена 1,02 трлн рублёў.

Як інфармуе прэс-служба ўраду, Гомельская вобласць атрымае 530 млрд рублёў, Магілёўская — 330 млрд, Брэсцкая — 110 млрд, Мінская — 20 млрд, Віцебская — 15 млрд, Мінск — 3 млрд рублёў. Персанальную адказнасць за мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне сродкаў усклалі на кіраўнікоў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі