У Беларусі спрасцілі гігіенічныя патрабаванні да цырульняў і лазняў

У Беларусі спрасцілі гігіенічныя патрабаванні да цырульняў і лазняў

Патрабаванні да ўтрымання і абсталявання цырульняў, лазняў і саўнаў у нашай краіне сталі больш простымі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя №139 ад 28 снежня 2016 года.

Цяпер вільготная прыборка ўсіх памяшканняў у цырульнях на працягу дня павінна не абавязкова мусіць ладзіцца з ужываннем мыйных сродкаў. Адпаведна выключаны пункт пра тое, каб у цырульнях быў запас мыйных сродкаў і сродкаў дэзінфекцыі, інфармуе БЕЛТА.

Брудную бялізну і спецадзенне цяпер можна мыць не цэнтралізавана ў пральнях, а ў падсобных памяшканнях цырульняў, калі там ёсць умовы для сушкі. Таксама адмененая патрабаванне, каб усе работнікі цырульні насілі адзіную вопратку.

У патрабаваннях да лазняў і саўнаў выключанае патрабаванне пра 10-дзённы запас сродкаў дэзінфекцыі. У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя патлумачылі, што цяпер дэфіцыту ў такіх сродках на рынку няма. Галоўнае, лічаць у цэнтры, каб сродкі дэзінфекцыі былі падчас генеральнай прыборкі памяшканняў і выкарыстоўваліся ў адпаведнасці з інструкцыямі.

Прадстаўнікі санслужбы лічаць, што гэтыя патрабаванні не адаб'юцца на гігіенічным утрыманні цырульняў і лазняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі