У Беларусі ствараюць рэестр арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў

У Беларусі ствараюць рэестр арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў

У Беларусі ствараюць рэестр арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў. Адпаведную пастанову (№ 401 ад 22 чэрвеня 2022-га) прыняў Саўмін, яна ўжо апублікаваная. Сцвярджаецца, што стаіць задача "упарадкаваць працу па арганізацыі і правядзенні такіх мерапрыемстваў", узяць на ўлік і правесці "сістэматызацыю" даных пра арганізатараў, якія трапяць у адну базу.

Фармаваць рэестр будзе Міністэрства культуры "або ўпаўнаважаная ім юрыдычная асоба". Каб у яго трапіць, трэба атрымаць ухвалу рэспубліканскай экспертнай камісіі пры Мінкульце. Верагодна, чыноўнікі будуць "адсейваць" усіх "нядобранадзейных". І ў апошніх не будзе магчымасці легальна праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі