У Беларусі стварылі плаваючы трактар, у Славакіі — лётаючую машыну (відэа)

Канструктар Віктар Радкевіч назваў яго "Бегемотам". У трактара герметычная кабіна, гідрапрывад на ўсе колы, японскі дызель. На вадзе ён трымаецца, дзякуючы вялікім лёгкім пакрышкам. Пры ўласнай вазе каля 3,5 тоны плаваючы трактар здольны ўзяць яшчэ каля 2 тон грузу. Як адзначае тэлеканал АНТ, "Бегемот" падчас выпрабаванняў займаецца чысткай берагоў і дна вадаёмаў.
 

А вось у Славакіі канструктар Штэфан Клейн распрацаваў новы прататып аўтамабіля-самалёта пад назвай Aeromobil V 2.5. Праўда, гэта не столькі лётаючая машына, колькі самалёт, які ездзіць. Даўжыня яго складае каля 6 метраў. У салоне маецца 2 месца. Складныя крылы прыбіраюцца назад, а шасі — не. Для ўзлёту і пасадкі патрэбная паласа, якой карыстаецца малая авіяцыя. Дарэчы, запраўляецца аўтамабіль-самалёт звычайным бензінам, даступным на любой запраўцы, адзначае сайт Delfi.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі