У Беларусі сёлета павялічылася колькасць выяўленых фальшывых долараў і еўра
Фальшывыя еўра склалі 7,5%
У Беларусі сёлета павялічылася колькасць выяўленых фальшывых долараў і еўра. Статыстыку за першае паўгоддзе апублікаваў Нацыянальны банк. З яе вынікае, што падробленых долараў стала на 0,6% больш (у параўнанні з першым паўгоддзем 2022-га), а еўра — ў два разы. Беларускія рублі падрабляюць на ранейшым узроўні, а вось цікавасць да расійскіх рублёў істотна зменшылася (на 60,9%).
У студзені-чэрвені 2023 года ў нашай краіне выявілі 402 падробленыя банкноты (фальшывых манет не выяўлялі). Амаль 68% — у Мінску. Сярод падробак долары склалі 86,5%. Гэта ў асноўным наміналы 100 і 50 долараў. Фальшывыя еўра склалі 7,5%. Гэта ў асноўным купюры наміналам 500, 200 і 50 еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.