У Беларусі сёлета забяспечылі крэсламі-каляскамі болей за 6 тыс. інвалідаў

У Беларусі сёлета забяспечылі крэсламі-каляскамі болей за 6 тыс. інвалідаў

У Беларусі крэсламі-каляскамі з пачатку года забяспечылі болей за 6 тысяч інвалідаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, усяго за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў у студзені-верасні органы сацабароны і Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр (БПААЦ) вырабілі болей за 50 тысяч тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі на агульную суму 11,9 мільёна новых рублёў. 28 інвалідаў першай групы прайшлі навучанне карыстанню крэслам-каляскай актыўнага тыпу.

За дзевяць месяцаў БПААЦ вырабіў болей за 84 тысячы сродкаў рэабілітацыі, у тым ліку 23,2 тысячы пар артапедычнага абутку, 36,1 тысячы розных індывідуальных сродкаў рэабілітацыі, 11,7 тысячы вырабаў лячэбнага пратэзавання, 8,9 тысячы пратэзных вырабаў і 4,1 тысячы пратэзаў малочнай залозы.

На сёння на ўліку ў органах сацабароны стаіць 554,4 тысячы інвалідаў. Удзельная вага людзей з інваліднасцю ў агульнай колькасці насельніцтва краіны складае 5,8%.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі