У Беларусі трэці раз за месяц даражэе паліва

У Беларусі трэці раз за месяц даражэе паліва

У ноч на 1 красавіка ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. І літр бензіну, і літр дызеля падаражэюць на 1 капейку. 

Гэта трэцяе падаражанне паліва сёлета. Што цікава, усе тры падаражанні адбыліся ў сакавіку, і кожны раз кошты вырасталі на 1 капейку. 

Паведамляецца, што пасля паўночы кошты на запраўках будуць выглядаць так: 1 літр AІ-92 — 1 рубель 14 капеек, АІ-95 — 1 рубель 22 капейкі, 1 літр дызеля ДТ-К5 — 1 рубель 26 капеек.

Як падлічвала Еўрарадыё, павышэнне кошту паліва на 1 капейку абыйдзецца жыхарам Беларусі ў 16,7 млн рублёў, ці $8,7 млн за год

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі