У Беларусі ў бліжэйшы час не падаражэюць пасажырскія перавозкі
Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.
У Беларусі ў бліжэйшы час не будуць павышацца тарыфы на пасажырскія перавозкі. Пра гэта 7 красавіка заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад на пошук аптымальных суадносін выдаткаў і тарыфнай палітыкі.
Як інфармуе БЕЛТА, Калінін адзначыў, што будзе ісці пошук "унутраных рэзерваў".
Нагадаем, у аўторак з удзелам кіраўніка дзяржавы прайшла нарада, прысвечаная сітуацыі ў транспартнай галіне. Гаворка на ёй ішла пра існуючыя праблемы і пра перспектывы. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўрад не займаецца праблемамі транспарту.
Фота: Fotolia