У Беларусі ў выхадныя чакаецца пахаладанне

У Беларусі ў выхадныя чакаецца пахаладанне

У Беларусі ў выхадныя чакаецца пахаладанне. У пятніцу яшчэ будзе да +30, а ў суботу і нядзелю ўдзень — ад 11 да 19 градусаў цяпла. 30 чэрвеня ўначы прагназуецца ад +9 на паўночным захадзе да +18 на Гомельшчыне, 1 ліпеня — ад +8 да +14. У суботу ападкі магчымыя толькі месцамі, пройдуць навальніцы і моцныя дажджы. У нядзелю кароткачасовыя ападкі прагназуюцца па ўсёй краіне, моцныя дажджы толькі месцамі.

У панядзелак, 2 ліпеня, яшчэ крыху пахаладае, уначы тэмпература паветра складзе 5-11 цяпла, удзень — ад +11 да +18 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў аўторак, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі