У Беларусі ўпершыню за 20 гадоў заўважылі вавёрку-палятуху. Фота

У Беларусі ўпершыню за 20 гадоў заўважылі вавёрку-палятуху. Фота

У Беларусі ўпершыню за 20 гадоў заўважылі вавёрку-палятуху. Звярок, уключаны ў Чырвоную кнігу, з'явіўся ў Гарадокскім раёне (Віцебская вобласць). Яго знайшлі і сфатаграфавалі назіральнікі "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Дзяніс Кіцель і Андрэй Абрамчук.

Раней палятуха сустракалася па ўсім поўначы Беларусі, але за два апошнія дзесяцігоддзі, калі эколагі праводзяць назіранні, яе не бачылі ў нашай краіне ні разу. Звярок атрымаў сваю назву за здольнасць лётаць — ён трымаецца ў паветры дзякуючы перапонкам, што злучаюць пярэднія і заднія лапкі.

Вавёркі-палятухі могуць планіраваць на адлегласць да 50 метраў.

У Беларусі ўпершыню за 20 гадоў заўважылі вавёрку-палятуху. Фота
Палятуха ў палёце! Фота: Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі