У Беларусі ўпершыню за апошнія сем гадоў зафіксавалі дэфляцыю

У Беларусі ўпершыню за апошнія сем гадоў зафіксавалі дэфляцыю

У Беларусі ўпершыню за апошнія сем гадоў зафіксавалі дэфляцыю. Адбылося зніжэнне індэкса цэн на тавары і паслугі. Эксперты прагназуюць далейшае зніжэнне цэн на нехарчовыя тавары, інфармуе БелаПАН.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у жніўні 2016-га індэкс цэн у адносінах да снежня 2015 года вырас на 7,6% (але ў параўнанні з ліпенем знізіўся на 0,1%). Апошні раз дэфляцыя ў нашай краіне назіралася ў жніўні 2009-га. Тады кошты знізіліся на 0,2%.

Цэны на харчовыя тавары ў жніўні бягучага года ў параўнанні з мінулым месяцам знізіліся ў сярэднім на 0,5% (з пачатку 2016 года — выраслі на 5,3%). Нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,3% (з пачатку года — 6,5%), паслугі — на 0,01% (15,2%), інфармуе Белстат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі