У Беларусі ўсталюецца анамальна цёплае надвор'е, такога не было 20 гадоў

Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, ужо ў выхадныя дні ў Беларусі ўсталюецца "анамальна цёплае надвор'е". У выніку, у дзённыя гадзіны паветра будзе прагравацца да 17 градусаў вышэй за нуль. Сіноптыкі сцвярджаюць, што так цёпла ў апошнія дні кастрычніка ў Беларусі бывае прыкладна раз на 20 гадоў.



Дарэчы, у пачатку тыдня таксама захаваецца цёплае надвор'е. Тэмпература паветра ўначы будзе складаць 6-12 цяпла, а ўдзень — ад 12 да 17 градусаў са знакам плюс. Гэта на 7-9 градусаў больш за кліматычную норму, адзначае БЕЛТА.



У суботу і нядзелю кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі.

Надвор’е на 25 кастрычніка: воблачна з праясненнямі
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі