У Беларусі ўводзіцца абавязковая сертыфікацыя тэхнікі паводле энергеэфектыўнасці
У Беларусі ўводзіцца абавязковая сертыфікацыя бытавой тэхнікі паводле энергаэфектыўнасці. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, ад 1 ліпеня пад новыя правілы падпадае бытавая тэхніка — лядоўні, пралкі, варачныя панелі, кандыцыянеры ды многія іншыя прылады. Сертыфікавацца мусяць тавары як замежнай, так і айчыннай вытворчасці.
Чакаецца, што новыя правілы паспрыяюць з’яўленню на рынку прадукцыі з праверанымі тэхнічнымі характарыстыкамі датычна класу энергаэфектыўнасці. На сёння ў Беларусі выдалі ўжо 250 сертыфікатаў на розныя тыпы прыладаў. Пацвярджэнне класу энергеэфектыўнасці праводзяць у акрэдытаваных органах сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторыях.