У Беларусі ўвялі "павышаную радыяцыйную гатоўнасць". Гэта вучэнні? (дакумент)

У Беларусі ўвялі "павышаную радыяцыйную гатоўнасць". Гэта вучэнні? (дакумент)

У Беларусі ўведзены рэжым павышанага радыяцыйнага кантролю. Гэта вынікае з загаду па Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, які абнародаваў сайт pramen.io.

Загад №1У быў выдадзены 16 лістапада 2016 года. Літара "У" дазваляе меркаваць, што гаворка вядзецца пра вучэнні.

У дакуменце сцвярджаецца, быццам на Смаленскай АЭС, якая знаходзіцца за 93 км ад Беларусі, з'явілася пагроза разгерметызацыі рэактара. Таксама гаворыцца пра магчымую аварыю на Ровенскай АЭС за 70 км ад Беларусі — "з пагрозай выкіду 30% радыеактыўных рэчываў".

У дакуменце патрабуецца надаць асаблівую ўвагу дазіметрычнаму і радыялагічнаму кантролю ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Менавіта яны знаходзяцца найбліжэй да Смаленскай і Ровенскай АЭС.

Трэба адзначыць, што апошнім часам ні адна, ні другая АЭС у СМІ не фігуравалі. Былі звесткі толькі пра Новаваронежскую атамную электрастанцыю, дзе адбылося аварыйнае адключэнне рэактара. Дарэчы, энергаблок, які зламаўся ў Варонежы, — такога ж тыпу, як ставяць на Астравецкай АЭС у Беларусі.

У дакуменце выкарыстоўваюцца наступныя скароты:

СНЛК — Сетка назіранняў і лабараторнага кантролю;

ДСНС — Дзяржаўная сістэма папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

У Беларусі ўвялі "павышаную радыяцыйную гатоўнасць". Гэта вучэнні? (дакумент)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі