У Беларусі ўзмацнілася падзенне IT-сектара — ЕАБР
Аддача ад IT-сектара за год скарацілася на 10% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Аднавіць узровень ВУП у беларускіх уладаў пакуль не атрымліваецца. У лістападзе ў параўнанні з лістападам 2021 года зноў адмоўны паказчык — мінус 4,7%. Такая ж сітуацыя была і ў кастрычніку. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Са станоўчых тэндэнцый эксперты банка адзначаюць "запаволенне спаду выпуску ў апрацоўчай прамысловасці" — на іх думку, эканоміка патроху адаптуецца да новых умоў. Але "у той жа час узмацнілася падзенне IT-сектара, якое перавысіла 10% год да года ў лістападзе". Нізкай застаецца і інвестыцыйная актыўнасць. Капітальныя ўкладанні скараціліся ў лістападзе на 25,3% г/г, у тым ліку ў машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі на 42,2% г/г.
Па выніках года, мяркуюць у ЕАБР, ВУП Беларусі знізіцца на 4,6%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.