У Беларусі выяўлены яшчэ адзін выпадак новага каранавіруса

Reuters
Reuters

У Беларусі выяўлены другі выпадак новага каранавіруса: станоўчы аналіз у жыхаркі Віцебскай вобласці, якая нядаўна вярнулася з паўночнай Італіі. Разам з ёй у абласную інфекцыйную бальніцу шпіталізаваны яшчэ два чалавекі, але ў іх тэсты адмоўныя, паведамляе 1 сакавіка Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства інфармуе, што ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі адзін з тэстаў, якія былі выкананы віцяблянцы, "выявіў фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса 2019-nCoV".

Стан пацыенткі, як і двух шпіталізаваных разам з ёй яе калегаў, здавальняючы, прыкмет захворвання ні ў каго з іх няма, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Пацыентцы, у якой выяўлена РНК COVID-19, праводзіцца паглыбленая лабараторная дыягностыка.

Усяго на дадзены момант у Беларусі з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю шпіталізаваны тры пацыента, інфармуе мінздароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі