У Беларусі выявілі групоўку графіцістаў, якія размалёўвалі цягнікі

У Беларусі выявілі групоўку графіцістаў, якія размалёўвалі цягнікі

У Беларусі выявілі групоўку графіцістаў, якія размалёўвалі цягнікі. У яе ўваходзілі больш за дзясятак чалавек ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з розных рэгіёнаў краіны. Як інфармуе прэс-служба МУС, на групоўку ўдалося выйсці падчас расследавання здарэння ў Оршы. Там у ноч з 3 на 4 жніўня на станцыі "Орша-Цэнтральная" на адным з вагонаў цягніка рэгіянальных ліній з'явілася графіці. Па факце псавання маёмасці распачалі крымінальную справу. "Мастакоў" знайшлі. Сталі вядомыя і іх калегі.

Групоўка рабіла такія графіці па ўсёй Беларусі. З гэтай мэтай яе ўдзельнікі спецыяльна прызджалі ў вызначаны горад. Напрыклад, у Оршы "акцыю" правялі чатыры чалавекі. Міліцыя сцвярджае, што ідэйным натхняльнікам групоўкі графіцістаў з'яўляецца 27-гадовы жыхар аграгарадка Ратамка з Міншчыны. Раней мужчына быў асуджаны за хуліганства. На гэты раз суд у Оршы яго аштрафаваў на 1785 рублёў. Да адказнасці прыцягнуць і іншых графіцістаў.

У Беларусі выявілі групоўку графіцістаў, якія размалёўвалі цягнікі
vitebsk.mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі