У Беларусі выйшаў у пракат фільм “Чорны замак” па Караткевічу
Пракат пачаўся з 12 снежня
У Беларусі 12 снежня выйшаў у пракат фільм “Чорны замак”. Ён зняты "Беларусьфільмам" і расійскай кампаніяй па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Гэта другая экранізацыя, першая адбылася 40 гадоў таму — "Чорны замак Альшанскі" Міхаіла Пташука.
Журналіст Еўрарадыё яшчэ восенню глядзеў фільм і падзяліўся ўражаннямі. Сцэнарыст і прадзюсар праекта Глеб Шпрыгаў заўважна перапісаў першакрыніцу, а каманда маскоўскага пастаноўшчыка Кірыла Кузіна зняла прыгодніцкае кіно пра пошукі скарбаў, таямніцы продкаў і тэорыі змоваў. Беларуская мова ў фільме эпізадычная.
Пра тое, што "Беларусьфільм" здыме новую экранізацыю "Чорнага замка Альшанскага", стала вядома вясной 2023-га. Еўрарадыё тады разбіралася, навошта быў запушчаны гэты праект.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.